Змены закрануць абанентаў, якія выкарыстоўваюць тарыфы з улікам перадаплачанага трафіку, пагадзіннага доступу, а таксама безлімітныя тарыфы з нізкімі хуткасцямі доступу: 64/32, 256/128, 512/256, 768/384 і 1024/512.

Абанентам аператар прапануе самастойна выбраць новы тарыф. Зрабіць гэта можна анлайн у кабінеце карыстальніка або ў сэрвісным цэнтры «Белтэлекам» да 1 мая.

Аплата за змену тарыфу спаганяцца не будзе, перабояў з доступам быць не павінна. Тыя, хто не зменіць архіўны тарыф на актуальнае, з 1 мая аўтаматычна пераключаць на тарыфны план «Дамасед старт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0