Міністэрства гандлю растлумачыла механізм акруглення цэн і тарыфаў пасля дэнамінацыі, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце ведамства.

Адпускныя і рознічныя цэны, тарыфы акругляюцца за прынятую адзінку вымярэння (штуку, адзінку, дзясятак, метр, кілаграм, літр), на якую ўстанаўліваецца цана (тарыф).

Рознічныя цэны, тарыфы акругляюцца да капейкі згодна з арыфметычнымі правіламі. Калі пры пераліку ўтвараюцца дробавыя часткі капеек, сума павінна быць акруглена да цэлай капейкі. «Калі дробавая частка мешая за 0,5 капейкі, то яна адкідаецца і сума зніжаецца да цэлай капейкі, а калі гэта частка складае 0,5 і больш, то сума павялічваецца да цэлай капейкі», - растлумачылі ў Мінгандлю.

Пры фарміраванні рознічных цэн на тавары і прадукцыю грамадскага харчавання, на якія ўстаноўлены гранічныя гандлёвыя надбаўкі (нацэнкі), акругленне ажыццяўляецца пасля налічэння гэтых надбавак і падатку на дабаўленую вартасць. «Пры ўвядзенні парадку акруглення цэн суб'ектам прадпрымальніцкай дзейнасці неабходна ў абавязковым парадку захоўваць гранічныя памеры гандлёвых надбавак (нацэнак) па таварах, прадукцыі грамадскага харчавання, адносна якіх ажыццяўляецца цэнавае рэгуляванне», - падкрэслілі ў ведамстве. У аб'ектах грамадскага харчавання акругляецца рознічная цана стравы, вырабу, порцыі, адзінкі тавару.

Пры рэалізацыі вагавога і мернага тавару акругляецца кошт кожнай пакупкі згодна з арыфметычнымі правіламі. Калі пры пераліку ўтвараюцца дробавыя часткі капеек, то дзейнічае той жа механізм, што і пры ўстанаўленні рознічных цэн.

Пры вызначэнні рознічных цэн на камплект тавараў акругляецца цана кожнай адзінкі, якая ўваходзіць у яго склад, асобна. Пасля падсумоўвання рознічных цэн, з улікам акруглення цаны кожнай адзінкі тавару, цана камплекта не акругляецца. Пры адсутнасцi цэн на асобныя адзінкі акругляецца цана такога камплекта.

Акрамя таго, пры вызначэнні рознічных цэн на вагавыя вырабы з каштоўных металаў, адпускныя цэны на якія ўстаноўлены за грам вырабу, спачатку акругляецца рознічная цана 1 грама вырабу да цэлага ліку капейкі, потым рознічная цана вырабу ў адпаведнасці з агульным парадкам акруглення цэн. Акругленне рознічных цэн на штучныя вырабы з каштоўных металаў ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку.

Калі тавары рэалізуюцца са скідкай з рознічнай цаны, то акругляецца сума скідкі і кошт кожнай адзінкі тавару да бліжэйшага дзеючага ў Беларусі наміналу грашовай адзінкі.

Парадак акруглення адпускных цэн вызначаецца суб'ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці самастойна.

Акругленню падлягаюць сфарміраваныя тарыфы на бытавыя паслугі (з улікам усіх відаў падаткаў і непадатковых плацяжоў у адпаведнасці з падатковым і бюджэтным заканадаўствам і прыбытку). У выпадку, калі тарыфы на бытавыя паслугі фарміруюцца без уліку кошту сыравіны, матэрыялаў, запасных частак, вузлоў, агрэгатаў, фурнітуры, то акругленню падлягаюць асобна сфарміраваныя тарыфы на паслугі і кошт гэтых матэрыялаў і вузлоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?