«Там былі проста дакументы да перамоваў з Лаўровым і Пуціным», — сказаў Рабкоў.

У пачатку гутаркі з дзяржсакратаром ЗША ў Крамлі Пуцін звярнуў увагу на тое, што кіраўнік амерыканскай дыпламатыі сам вынес свой чамадан з самалёта, і жартам выказаў здагадку, што Керы прывёз з сабой грошы, каб лепш «гандлявацца з Расіяй па ключавых пытаннях».

«Сёння, калі ўбачыў, як вы спускаецеся з самалёта і несяце свае рэчы, я крышку знерваваўся. З аднаго боку, гэта вельмі дэмакратычна, з другога боку, думаю: зусім дрэнныя справы ў ЗША, нават няма каму дапамагчы дзяржсакратару чамадан вынесці», — паспрабаваў іранізаваць Пуцін у размове з дзяржсакратаром ЗША.

Керы паабяцаў расійскаму прэзідэнту паказаць, што ў яго ў партфелі, падчас сустрэчы сам-насам.

«Гэта сакрэт. Толькі прэзідэнт Пуцін і я ведаем, што там знаходзіцца», — сказаў Джон Керы пасля перамоваў.

***

Візіт Джона Керы ў Маскву адбыўся на мінулым тыдні. Галоўнымі тэмамі перамоў Керы з Пуціным і Лаўровым сталі працэс мірнага ўрэгулявання ў Сірыі і рэалізацыя перамір'я на ўсходзе Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?