А іначай як можна назваць двух грамадзян, якія на возеры Камсамольскім прама ў межах Менску падчас веснавога нерасту лавілі рыбу сеткамі.
За гэтым заняткам іх і засьпелі дзяржінспэктары. У парушальнікаў канфіскаваны сеткі даўжынёй 240 і 174 метры. Нанесены прыродным рэсурсам урон ацэнены ў 5,2 мільёна рублёў. Дарэчы, адзін з затрыманых раней ужо ўчыняў аналягічнае парушэньне. Праваахоўнымі органамі разглядаецца пытаньне аб узбуджэньні крымінальнай справы ў дачыненьні да абодвух браканьераў.
0
0
0
0
0
0