У матчы чэмпіянату КХЛ мінскае «Дынама» на «Мінск-Арэне» выйграла па булітах у фінскага «Ёкерыта» з лікам 3:2.

У «Дынама», у клуба засталіся дзве гульні (16-га са «Спартаком» і 18-га з «Тарпеда»), застаюцца шанцы на плэй-оф (Кубак Гагарына).

Але іх канкурэнт — славацкі «Слован» — заўтра гуляе ў Браціславе з рыжскім «Дынама». Славакам, каб трапіць у плэй-оф, дастаткова заўтра набраць адно ачко.

8. Слован — 87 (57). 9. Дынама Мінск — 81 (58). 10. Медвешчак — 78 (57).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0