Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (БНТУ) не адмяняў плату за пераздачу акадэмічнай запазычанасці, заявіў першы прарэктар ВНУ Георгій Вяршына. 

Пра адмену з новага года платных пераздач у БНТУ паведамілі 13 студзеня некаторыя СМІ. У прэс-службе і прафкаме студэнтаў БНТУ гэтую інфармацыю пацвердзілі. Аднак першы прарэктар сцвярджае, што ў сістэме платы за здачу акадэмічнай запазычанасці нічога не змянілася. У той жа час ён паведаміў, што гэтае пытанне абмяркоўвалася перад пачаткам зімовай сесіі. «Загад рэктара аб платнай пераздачы акадэмічнай запазычанасці ніхто не адмяняў. Калі чалавек не наведваў заняткі, ён павінен будзе адпрацоўваць лабараторныя за грошы. Да кожнага студэнта — індывідуальны падыход. Калі чалавек хварэў або ў яго сямейныя абставіны, як з яго браць грошы?» — дадаў Вяршына. 

У іншых буйных беларускіх ВНУ — Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускім тэхнічным універсітэце і Беларускім педагагічным універсітэце — акадэмічную запазычанасць студэнты па-ранейшаму здаюць платна. 

Палажэнне аб аплаце паўторнай здачы залікаў і экзаменаў з 1 студзеня дзейнічае і ў галоўнай ВНУ краіны — Беларускім дзяржаўным універсітэце. Гэта, нагадаем, стала прычынай незадавальнення студэнтаў, якія сабралі некалькі тысяч подпісаў за адмену рашэння аб платных пераздачах і правялі 2 снежня ў Мінску марш пратэсту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?