Беларусам яшчэ памятны магутны снегапад «Хаўер» 2013 года.

Беларусам яшчэ памятны магутны снегапад «Хаўер» 2013 года.

Пра гэта паведаміў у сацсетках начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

У панядзелак і аўторак «у краіну прыйдзе цыклон і прынясе ў краіну складаныя ўмовы надвор'я: на большай частцы працяглы снег, мокры снег, па поўдні з дажджом. Месцамі моцныя ападкі, парывісты вецер, наліпанне мокрага снегу, на дарогах галалёдзіца. Па паўночнай палове краіны завіруха, снежныя заносы на дарогах. Па паўднёвай палове туман і галалёд», — паведаміў Рабаў.

У Мінску ў панядзелак і аўторак чакаюцца працяглы снег, часам моцны, снежныя заносы, наліпанне мокрага снегу, парывісты вецер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0