Крытэрыем адбору стаў медыйны водгук, а таксама наведвальнасць мерапрыемстваў, арганізаваных пры непасрэдным удзеле Альфа-Банка.

1. Wi-fi лаўка

 Першая ў Беларусі арт-лаўка з бясплатным wi-fi доступам у інтэрнэт з'явілася ў Мінску ў верасні. Незвычайная лаўка створана ў форме гіганцкай прышчэпкі, стылізаванай пад лагатып Альфа-Банка. Упершыню гэты аб'ект з'явіўся летам на востраве Камсамольцаў у межах падтрыманага банкам сацыякультурнага праекта «Арт-выспы». Цалкам арыгінальная, свежая ідэя была рэалізавана ў самыя кароткія тэрміны і прыносіць карысць усім жыхарам і гасцям беларускай сталіцы. Цяпер у Мінску бясплатны інтэрнэт раздаюць дзве арт-прышчэпкі — у гандлёвым цэнтры «Замак» і каля цэнтральнага офіса банка на вул.Сурганава ў Мінску. Плануецца, што ў бліжэйшы час wi-fi лаўкі з'явяцца ў абласных цэнтрах, а ўвесну павялічыцца іх лік у Мінску

2. Конкурс fashion-фота Golden Беларусь

Фешэнэбельны конкурс fashion-фатаграфіі Golden Беларусь стаў падзеяй года ў свеце гламурных фатографаў, свецкіх персанажаў, заўсёднікаў модных буцікаў і вечарынак.На ўдзел ва ўнікальным мастацкім праекце па пошуку новага вобразу Беларусі паступіла больш за 120 заявак ад фотамастакоў з 5 краін. Пераможцам конкурсу Golden Беларусь стала наша суайчынніца Ірына Акунёва. Яна атрымала галоўны прыз конкурсу — 30 млн рублёў, «залатую» картку Альфа-Банка і грант на навучанне на курсе «Fashion-фатаграфія» у Istituto Marangoni (Італія), які прадаставіў партнёр конкурсу — глянцавы часопіс пра моду Fashion Collection.

3. Меню на беларускай мове ў банкаматах і ў «Альфа-кліку»

З улікам шматлікіх зваротаў кліентаў Альфа-Банк зрабіў меню на беларускай мове ў інтэрфэйсе банкаматаў і інтэрнэт-банка «Альфа-Клік».Дарэчы, «Альфа-Клік» застаецца адзіным з беларускіх інтэрнэт-банкаў, у якіх можна скарыстацца меню на беларускай мове (таксам

а як на рускай і англійскай). А новая версія «Альфа-Кліку», на погляд распрацоўшчыкаў, застаецца самай функцыянальнай і зразумелай для карыстальнікаў.

4. Форум вулічных тэатраў і «Арт-Астравы»

У рамках партнёрства з Нацыянальным цэнтрам сучаснага мастацтва летам Альфа-Банк падарыў мінчанам і гасцям сталіцы два выдатныя святы: у маі Мінск стаў еўрапейскім цэнтрам вулічных тэатраў, а ў чэрвені стартаваў унікальны па маштабах і канцэпцыі праект «Арт-Астравы» — упершыню беларускія скульптары і дызайнеры атрымалі такую маштабную прастору для рэалізацыі сваіх творчых ідэй. Аўтары праекта, у тым ліку масцітыя беларускія мастакі Канстанцін Селіханаў і Міхаіл Шыкаў, прадставілі гледачу сапраўдны феерверк ідэй і формаў. Дарэчы, менавіта на «Арт-Астравах» упершыню быў прадстаўлены арт-аб'ект «прышчэпка», які стаў прататыпам wi-fi-лаўкі.

5. Клуб кліентаў

Альфа-Банк стаў піянерам стварэння ў Беларусі B2B-супольнасцяў, якія аб'ядноўваюць сэрвіс B2B і праграму прывілеяў па найбольш запатрабаваных для бізнэсу кірунках.Фактычна гэта новае асяроддзе ўзаемадзеяння юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якіх аб'ядноўвае прыналежнасць да аднаго банка. А ў кастрычніку Альфа-Банк правёў першую ў Беларусі практычную кейс-канферэнцыю па пытаннях развіцця B2B-супольнасцяў. У канферэнцыі ўзялі ўдзел больш за 300 прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнэсу.

6. Дакар-2015

Мы разам перамаглі на Дакары-2015, хто б што ні казаў! Альфа-Банк стаў партнёрам каманды «МАЗ-СПОРТаўта», за якую хварэла ўся краіна. У адыходзячым годзе МАЗ заняў ганаровае 10-е месца ў агульным заліку класу грузавікоў у самым прэстыжным міжнародным ралі-рэйле «Дакар». За два тыдні беларускія гоншчыкі пераадолелі каля 9 тысяч кіламетраў па пустынях, горах і бездаражы Паўднёвай Амерыкі. Гэта быў досвед пераадолення! Пілоты баявых машын — Сяргей Вязовіч і Аляксандр Васілеўскі — сталі ў Беларусі мегапапулярным героямі. Іх чакае новая гонка — у першай палове студзеня стартуе «Дакар-2016». Альфа-Банк зноў падтрымаў каманду МАЗа і ўпэўнены, што нашы пілоты зробяць усё магчымае для перамогі!

7. 10 млн даляраў за энергаэфектыўнасць

Альфа-Банк стаў першым (і застаецца адзіным) беларускім камерцыйным банкам, які атрымаў прамое фінансаванне ад Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР). У рамках сумеснага праекта на 10 мільёнаў даляраў прафінансаваныя праекты беларускіх прадпрыемстваў у сферы энергаэфектыўнасці. Альфа-Банк не толькі прафінансаваў доўгатэрміновыя інвестпраекты (сёння гэта можа дазволіць сабе далёка не кожны банк!), але і арганізаваў комплекснае суправаджэнне пакупкі абсталявання. Геаграфія пастаўшчыкоў ахапіла партнёраў у краінах Еўропы і Азіі.

8. Інтэрнэт-сайт для VIP-кліентаў

У Альфа-Банку ёсць спецыялізаванае аддзяленне для VIP-кліентаў — «А-Клуб». Дарэчы, адзінае ў сваім родзе на тэрыторыі Беларусі. Цяпер у аддзялення ёсць свой інтэрнэт-рэсурс, які адлюстроўвае спецыфіку і унікальны сэрвіс абслугоўвання прэміум-кліентаў. Пры стварэнні сайта выкарыстаны адаптыўны дызайн, гэта значыць ён аднолькава эфектна выглядае на любых прыладах – ці то настольны камп’ютар з вялікім экранам, ці то планшэт, ці то смартфон. Мы з гонарам можам сказаць, што ў ніводнага з беларускіх банкаў няма аналагічнага інтэрнэт-рэсурсу. А афіцыйны сайт Альфа-Банка (Беларусь) увосень быў прызнаны самым тэхналагічным і эфектыўным сярод сайтаў беларускіх банкаў па выніках маштабнага даследавання, якое правялі кампанія «Новы сайт» сумесна з Нацыянальным банкам і кампаніяй ActiveCloud.

9. Выстава «Вынаходствы да Вінчы»

Пры падтрымцы Альфа-Банка вясной у Мінск прыехала ўнікальная выстава рэканструяваных вынаходак генія італьянскага Адраджэння Леанарда да Вінчы. На выставе былі прадстаўленыя больш за 200 экспанатаў самага рознага прызначэння — ад катапульты да завостраных куль, ад дамкрата да макета ідэальнага горада. «Гэта мерапрыемства вельмі высокага ўзроўню, мы рады, што выстава, аб'ехаўшы паўсвету, прыбыла ў Беларусь», — падкрэсліў падчас цырымоніі адкрыцці выставы міністр культуры Рэспублікі Беларусь Міхаіл Святлоў. Выставу ў Нацыянальным мастацкім музеі наведала больш за 50 тысяч чалавек. А 15 красавіка адзначылі 563. дзень нараджэння Леанарда да Вінчы. Наведвальнікаў забаўлялі перфомансамі і музычнымі выступамі, частавалі салодкім, а таксама вымяралі — шукалі сярод мінчукоў Вітрувіянскага чалавека.

10. Альфа-Хаб

«Канцэпт-кар» банкаўскага аддзялення для малога бізнэсу Альфа-Банк прадставіў на выставе «МанiФэст», якая адбылася ў канцы восені. Альфа-Хаб стане першым інавацыйным смарт-офісам, у якім прадпрымальнікі змогуць бясплатна карыстацца інтэрнэтам, праектарам, друкаркай і іншымі аксэсуарамі. «Цвіком» канцэпцыі стала празрыстая монасфера, у якой свабодна змяшчаецца два чалавекі і якую можна выкарыстоўваць як ізаляванае ад навакольнага асяроддзя працоўнае месца, і як прастору для перамоваў.

«У наступным годзе Альфа-Банк працягне цешыць сваіх сяброў яркімі падзеямі, бізнэс-праектамі і карыснымі сервісамі. Мы будзем працаваць у рытме жыцця — дынамічна і цікава, імкнучыся зрабіць кожны дзень нашых кліентаў і партнёраў карысным, а ўражанні — прыемнымі!», — падкрэслілі ў прэс-службе Альфа-Банка.

ТАА «Імбір Маркетынг» УНП 191886846

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0