На гэтым тыдні захаваецца анамальна-цёплае надвор'е. У трэцяй дэкадзе снежня сярэдняя тэмпература чакаецца на 8°C вышэй за норму.

Фота Аляксандра Васюковіча, Tut.by

Фота Аляксандра Васюковіча, Tut.by

Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

Першую палову тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Усталюецца сырое і ветранае надвор'е.

На аўторак, 22 снежня, абвешчана штармавое папярэджанне.

Ноччу па захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с, днём у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях месцамі да 22 м/с. Часам дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 2 + 8°С, максімальная днём 4 + 10°С.

У сераду на большай частцы тэрыторыі таксама чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах туман. Месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3 + 9°С, максімальная днём 6 + 12°С.

У другой палове тыдня з ростам атмасфернага ціску, дажджоў стане менш, вецер сціхне.

У чацвер, 24 снежня, ноччу месцамі, днём па паўночным усходзе невялікія кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах туман. Тэмпература паветра на працягу сутак 3 + 9°С.

У пятніцу, на Каляды, ноччу па поўначы краіны, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0, + 5°С, пры праясненнях да -2°С; максімальная днём 2 + 8°С.

У выходныя плюсавая тэмпература паветра захаваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?