Новае даследаванне паказвае, што большасць уладальнікаў свойскіх жывёл, якія спяць у абдымку са сваімі гадаванцамі, лепш высыпаюцца.

petattack.com

petattack.com

У Цэнтры медыцыны сну ў клініцы Мая ў Скотсдэйле, Арызона, былі апытаныя 150 пацыентаў. Усяго 56% апытаных распавялі, што дапускаюць катоў або сабак на ложак або ў спальню, з іх 20% скардзяцца на тое, што жывёлы перашкаджаюць ім спаць, а 41% сцвярджае, што разам з жывёламі ім спіцца лепш, піша «Мая планета» са спасылкай на Daily Mail.

Апошнія расказалі, што кудлатая істота ў іх ложку дае ім пачуццё бяспекі, абароненасці, што спрыяе добраму сну. Асабліва гэта тычыцца людзей адзінокіх, але не толькі іх. Адна замужняя жанчына распавяла, што два сабакі, якія ўладкоўваюцца падчас сну ля яе ног, дзейнічаюць як «абагравальнікі», а кот, які кладзецца на грудзях, — як заспакаяльнае.

Па словах даследнікаў, многія людзі ўспрымаюць свойскіх жывёл як членаў сям'і. Паколькі чалавек праводзіць значную частку часу ў сне, жаданне таго, каб жывёла падзяліла з ім і гэтую праяву жыцця, цалкам вытлумачальнае. У той жа час у хатніх гаспадарках лік жывёл расце, разам з ім расце і лік домаўладальнікаў, якія скардзяцца на тое, што гадаванцы перашкаджаюць ім спаць.

У 2013 годзе каля 10% апытаных Цэнтрам медыцыны сну скардзіліся на тое, што сабакі ці каты не даюць ім высыпацца. За 10 гадоў да гэтага такіх было ўсяго 1%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0