Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін даручыў разарваць кантракты на пастаўку электраэнергіі з Украіны.

Пуцін адзначыў, што ўкраінскім уладам належыць паведаміць пра гэтае рашэнне загадзя, перадае Газета.ru.

Па словах прэзідэнта РФ, ад украінскай электрычнасці Крым адмовіцца тады, калі будзе наладжана работа энергамоста з Кубані ў Крым.

«Нельга дапусціць, каб, калі мы цалкам засілкуем Крым ад чатырох ланцугоў і цалкам пакрыем усё, што пастаўлялася Украінай, у нас былі актуальныя кантракты на пастаўку электраэнергіі з Украіны ў Крым, калі нам гэта будзе не трэба», — заявіў ён.

Учора кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў папрасіў Маскву адмовіцца ад украінскай электраэнергіі. Ён адзначыў, што ў паўвострава няма настолькі крытычнай патрэбы ва ўкраінскай электраэнергіі.

«Я давёў сваю пазіцыю і пазіцыю крымчан да федэральнага цэнтра, паколькі перакананы, што ісці на повадзе ў шантажыстаў крымчане не маюць намеру. Аднак канчатковае рашэнне прымае Мінэнерга РФ», — заявіў кіраўнік анексаванага Крыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0