Кошт праезду ў грамадскім транспарце Мінска будзе павялічаны. Адна паездка ў наземным транспарце абыйдзецца 5000 рублёў, а ў метро — 5500 рублёў. Павышэнне адбудзецца ў снежні, паведамляе finance.tut.by.

У рэгіёнах кошт праезду ў грамадскім транспарце будзе павялічаны да 4 тысяч рублёў, а пры набыцці талона ў кіроўцы - да 4500 рублёў, паведаміў гендырэктар Брэстаблаўтатранс Ананій Хвасцюк.

Аб павышэнні кошту праезду ў сталічным транспарце сёння заявіў дырэктар дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Валер Шкуратаў. Паводле яго слоў, тарыфы ўжо распрацаваныя і зацверджаныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0