У Гродне пры падтрымцы ДАІ прадставілі фотапраект «Жывыя знакі», паведаміў начальнік аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Цыдзік.

Асаблівасцю серыі фатаграфій з'яўляецца тое, што сімвалы на знаках паказваюць прафесійныя танцоры. Мэта творчай акцыі — прыцягнуць увагу грамадскасці да захавання тых правілаў ПДР, парушэнне якіх нясе найбольш цяжкія наступствы.

Аўтарамі фотапраекта сталі фатограф Ян Хведчын і стыліст Вольга Ко. Яны хацелі паказаць, што выкананне правіл ПДР — гэта не пустая фармальнасць, а неабходнасць, якая ратуе жыцці.

«Мастацтва можа не толькі забаўляць, але і ратаваць. І калі хоць адзін кіроўца пасля нашай працы перастане парушаць правілы ПДР, я буду лічыць сваю працу выкананай», — адзначыла стыліст Вольга Ко.

Толькі на працягу 2015 ў выніку аварый на дарогах Гродзенскай вобласці загінулі або пацярпелі амаль 500 чалавек. Арганізатары заклікаюць вадзіцеляў і пешаходаў выконваць як прадэманстраваныя дарожныя знакі, так і ПДР у цэлым. Бо толькі так можна гарантаваць бяспеку на дарогах сабе і навакольным

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0