Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч заявіў пра свае планы вярнуцца ў палітыку. Пра гэта ён паведаміў у аўторак, 8 снежня, у інтэрв'ю ria.ru.

«Хачу вярнуцца ў палітыку. Я сёння… Тое, што ў маіх сілах, я раблю ўсё. Па-першае, шмат дапамагаю людзям, якіх пераследуюць ва Украіне, якія ўжо выехалі, дапусцім, за межы Украіны. І не толькі ў Расію. У Расіі само сабой падтрымліваю з імі сувязь. Чым магу, тым і дапамагаю», — распавёў Януковіч.

Ён таксама паведаміў пра тое, што падтрымлівае сувязі з дзеючымі палітыкамі ва Украіне.

«Многія з іх сёння ўжо не так саромеюцца і не так баяцца, як гэта было, умоўна кажучы, год таму. Яны ўжо камфортна сябе адчуваюць, калі мы сустракаемся і абмяркоўваем пытанні», — дадаў экс-прэзідэнт.

Януковіч быў фактычна зрынуты ў лютым 2014 г., пасля чаго збег у Расію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?