Прэм'ер-міністр Турцыі Ахмет Давутаглу заявіў, што супраць Расіі ў выпадку неабходнасці могуць быць уведзеныя санкцыі ў адказ. Пры гэтым ён запэўніў, што Турцыя па-ранейшаму гатовая да перамоваў з Расіяй.

Адносіны паміж Расіяй і Турцыяй абвастрыліся пасля 24 лістапада, калі турэцкія ВПС збілі расійскі Су-24. Пілот самалёта загінуў, штурмана ўдалося выратаваць. Падчас выратавальнай аперацыі загінуў расійскі марпех.

Пасля крушэння Су-24 Расія ўвяла санкцыі супраць Турцыі. Яны прадугледжваюць адмену бязвізавага рэжыму і чартарных авіярэйсаў, а таксама забарону на ўвоз турэцкіх тавараў і на продаж турыстычных пуцёвак у Турцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0