Раней паведамлялася, што Міністэрства гандлю ў бліжэйшы час звернецца ў выканкамы для правядзення інвентарызацыі рэкламы на асфальце і ліквідацыі аб'яваў, якія не адпавядаюць патрабаванням дзеючага заканадаўства. Пра гэта паведамляла журналістам намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч.
Але якім чынам будзе ісці барацьба з нелегальнымі маркетынгавымі заклікамі на асфальце, Мінгандлю пакуль не тлумачыць.
НН знайшло ўдалы прыклад такой барацьбы ў самым цэнтры Мінска. Камунальнікі, пасля рамонту каналізацыі, проста хаатычна пераклалі плітку з рэкламнымі надпісамі. Гэта можа стаць удалым метадам барацьбы з незаконнай рэкламай.
Размяшчэнне рэкламы ў Беларусі дапускаецца пры наяўнасці дазволу адпаведнага выканкама. Таксама неабходна атрыманне дазволу (афармленне пашпарта) і ўзгадненне вонкавай рэкламы ўздоўж вуліц і дарог.