zvyazda.by

zvyazda.by

Касцёл Святых Сымона і Алены ў Мінску мае патрэбу ў рамонце.

Пра гэта сёння заявіў журналістам на перадкаляднай прэс-канферэнцыі мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

«Чырвоны касцёл у Мінску — гэта як Эйфелева вежа ў Парыжы, візітная картка нашага горада.

Але там працякае вада пад падмурак і таксама ў падвал. Гэта вялікая праблема. Будынак не перададзены нам, мы плацім за яго арэнду. А без дазволу дзяржавы мы не можам нават цвік убіць у сцяну», — сказаў Тадэвуш Кандрусевіч.

Паводле яго слоў, ён ужо звярнуўся ў адказныя за стан гістарычных будынкаў органы з просьбай адрамантаваць касцёл. «Мы павінны дапамагаць адзін аднаму, каб захаваць гэтую спадчыну, бо гэта наша гісторыя», — мяркуе мітрапаліт.

Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што касцёлы, якія перададзены Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, адрамантаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?