Афіцыйны інфармацыйны партал Дзяржаўнага пагранічнага камітэта адкрывае карыстальнікам інтэрнэту доступ да беларускамоўнай версіі.

Як паведамілі ў камітэце, «варыянт на другой нацыянальнай мове» дапоўніць асноўную версію інфармацыйнага партала. Зараз наведвальнік gpk.gov.by можа выбіраць мову, на якой больш зручна ўспрымаць размешчаны кантэнт. 

Беларускамоўныя карыстальнікі атрымалі доступ да разнастайнай інфармацыі аб аператыўнай дзейнасці органаў пагранічнай службы, правілах перасячэння мяжы, наведванні пагранічнай зоны і паласы, вакансіях, магчымасці атрымаць профільную адукацыю ў ВНУ краіны і за мяжой. Апрача таго, наведвальнікі gpk.gov.by пры планаванні паездкі за мяжу могуць скарыстацца інтэрактыўнай картай — новым інфармацыйна-даведачным сэрвісам партала. 

Распрацоўшчыкі беларускамоўнай версіі пры афармленні партала выкарысталі элементы нацыянальнай стылістыкі. 

Зараз вядзецца праца і над англамоўнай старонкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0