Невядомы злачынца, знаходзячыся паблізу парку па вуліцы Горкага ў Смілавічах (Чэрвенскі раён), з хуліганскіх меркаванняў пашкодзіў дарожны знак, 6 драўляных і 10 бетонных агародж, скрыню для смецця, асвятляльны слуп, дэмантаваў 9 лавак і зняў кольцы з люкам з бетоннай студні. Шкода ацэненая Чэрвеньскім ЖКГ склала Br1,6 млн.

Па дадзеным факце раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч.1 арт.339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?