Фота Andres Putting, Delfi

Фота Andres Putting, Delfi

Прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвес заручыўся з кіраўніком службы кібербяспекі МУС Латвіі Евай Купцэ, пацвердзілі ў адміністрацыі кіраўніка дзяржавы ў Таліне.

Як кажуць у прэзідэнцкім палацы, рашэнне аб заручынах было прынята яшчэ ў сярэдзіне лістапада і ніяк не адаб'ецца на выкананні прэзідэнтам сваіх абавязкаў.

На дадзены момант невядома, ці застанецца Ева Купцэ пры выкананні сваіх абавязкаў да вяселля і ці будзе яна выступаць у традыцыйнай ролі «першай лэдзі» пасля шлюбу.

За плячыма ў 61-гадовага Ільвеса два шлюбы, у яго трое дзяцей. Яго другі прэзідэнцкі тэрмін скончыцца ў жніўні наступнага года.

Прэзідэнт Эстоніі і 38-гадовая Купцэ пазнаёміліся ў Еўрапарламенце ў пачатку 2000-х.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?