Нянавісць адэптаў ісламу да амерыканцаў дасягнула небяспечнай мяжы, што можа прывесці да выпадкаў фізічнай расправы. У падобных абставінах часова патрабуецца «татальная і поўная ізаляцыя» ўсіх мусульман, якія ўязджаюць у ЗША.

Такое меркаванне выказаў у распаўсюджанай у панядзелак заяве для прэсы амерыканскі мільярдэр Дональд Трамп, які ўваходзіць у лік прэтэндэнтаў ад Рэспубліканскай партыі на пасаду прэзідэнта ЗША.

Ён у сваёй заяве выказаў упэўненасць у перамозе на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША ў лістападзе 2016 года. «Мы зробім Амерыку зноў вялікай краінай», - абяцаў Трамп. Ён таксама спаслаўся на апытанне грамадскай думкі, згодна з якім частка пражываючых у штатах мусульман палічылі гвалт у дачыненні да амерыканскіх грамадзян прымальным метадам глабальнай «барацьбы з нявернымі».

Перадвыбарчы штаб Трамп папрасілі ўдакладніць, каму менавіта ён прапануе абмежаваць уезд у ЗША — імігрантам або турыстам і замежным студэнтам. «Усім», — лаканічна адказаў прадстаўнік палітыка Коры Левандоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?