Іран правёў новыя выпрабаванні балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці. Пра гэта паведамляе тэлеканал Fox News са спасылкай на высокапастаўленага амерыканскага чыноўніка. Суразмоўца тэлеканала нагадаў, што выпрабаванні парушаюць дзве рэзалюцыі ААН.

Па дадзеных разведкі, выпрабаванне прайшло 21 лістапада каля Чабахарэ, партовага гораду на паўднёвым усходзе Ірана паблізу мяжы з Пакістанам. Запуск адбыўся з палігона ўздоўж Аманскага заліва. Ракета «Гадр-110» мае далёкасць палёту 1200 міль, здольная несці ядзерны зарад. Носьбіт з'яўляецца палепшанай версіяй «Шахаб 3».

Прадстаўнік ЗША ў ААН выказала занепакоенасць фактам выпрабаванняў і наяўнасцю ў Тэгерана такога носьбіта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?