У Венесуэле апазіцыйны Блок дэмакратычнага адзінства перамагае на выбарах у Нацыянальную асамблею (парламент). Пра гэта сведчаць першыя вынікі галасавання, апублікаваныя Нацыянальнай выбарчай радай.

У адпаведнасці з імі, апазіцыя атрымлівае 99 месцаў у парламенце, а Адзіная сацыялістычная партыя Венесуэлы — 46, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

У спісы выбаршчыкаў былі ўнесены каля 19,4 млн грамадзян, яўка склала 74,25%.

Такім чынам, палітычныя апаненты чавістаў (паслядоўнікаў нябожчыка прэзідэнта Уга Чавэса) упершыню за 15 гадоў атрымліваюць большасць у найвышэйшым заканадаўчым органе паўднёваамерыканскай краіны, дзе будуць засядаць 167 дэпутатаў.

За гады праўлення Нікаласа Мадуры (спадкаемцы Чавэса) Венесуэла з-за падзення цэнаў на нафту трапіла ў глыбокі эканамічны крызіс. У краіне назіраюцца перабоі з прадуктамі, інфляцыя дасягнула 80%, рост злачыннасці.

Варта адзначыць, што на выбарах у Венесуэле галасы лічылі нават пры Чавэсу. У краіне захоўваюцца таксама рэальныя мясцовыя выбары, працуюць абраныя губернатары і мэры ад апазіцыі, а ў парламенце заўжды была апазіцыя. Існуюць і незалежныя тэлеканалы.

У многіх раёнах Каракаса вестку пра перамогу апазіцыі сустрэлі феерверкамі, пацалункамі, абдымкамі і сэлфі з нацыянальным сцягам, AP.

У многіх раёнах Каракаса вестку пра перамогу апазіцыі сустрэлі феерверкамі, пацалункамі, абдымкамі і сэлфі з нацыянальным сцягам, AP.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0