Тысячы чалавек выйшлі на чарговую акцыю пратэсту ў сталіцы Паўднёвай Карэі Сеуле, выступаючы супраць шэрагу ўрадавых рэформаў і законаў. На вуліцах горада дзяжураць каля 20 тысяч паліцэйскіх.
Некаторыя дэманстранты выйшлі на акцыю ў масках і ахоўных шлемах.
Дэманстранты выступаюць у тым ліку супраць увядзення c 2017 новых адзіных падручнікаў гісторыі.
Акрамя таго, паўднёвакарэйскія прафсаюзы незадаволеныя спробамі ўладаў змяніць працоўнае заканадаўства Паўднёвай Карэі, каб палегчыць для кампаній працэс звальнення работнікаў.
Папярэдняя масавая акцыя пратэсту прайшла ў Сеуле ў сярэдзіне лістапада і вылілася ў сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй. Вартавыя парадку выкарысталі слёзацечны газ для разгону актывістаў.
0
0
0
0
0
0