Мінскія «Цмокі» завершылі першы этап баскетбольнага турніру Кубак ФІБА перамогай у гасцях над фінскай «Катаяй» з лікам 86:84.

«Цмокі» фінішавалі на першым месцы ў групе, яшчэ турам раней гарантаваўшы сабе месца ў наступным этапе.

Становішча камандаў: 1. Цмокі — 5—1, 2. Катая — 4—2, 3. Рылскі — 2—4, 4. Камарна — 1-5.

На першым этапе ў Кубку ФІБА гулялі 56 камандаў, падзеленыя на 14 групаў.

Барацьбу працягнуць 32 каманды, якіх падзеляць на восем групаў. Па дзве лепшыя каманды з групы выйдуць у плэф-оф (1/8 фіналу).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0