Цягнік рэгіянальных ліній эканом-класа Брэст-Лунінец адправіўся з пачатковага пункта на паўтары гадзіны пазней графіка з-за знойдзеных у вагоне падазроных торбаў. Пра гэта паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Дзяжурны па станцыі Брэст-Усходні 2 снежня ў 9.18 паведаміў супрацоўнікам міліцыі, што ў вагоне дызель-цягніка знойдзеныя нічыйныя рэчы. Былі эвакуяаваныя 120 пасажыраў. Падчас комплексу мерапрыемстваў групай размініравання выбуховую прыладу не знайшлі. У торбах знаходзіліся асабістыя рэчы, кансервацыя і запіска. Затрымка цягніка склала 1 гадзіну 37 хвілін. Затрымак у руху іншых чыгуначных саставаў не было.

Праваахоўнікі аператыўна высветлілі асобу чалавека, які пакінуў у вагоне торбы. Ім аказаўся пінчук 1976 года нараджэння. Як высветлілася, на станцыі мужчына забег у цягнік і папрасіў двух пасажырак нагледзець за паклажай да Пінска, якую там павінны былі забраць яго знаёмыя. Жанчыны пагадзіліся. Аднак правадніца, якая правялара квіткі, праявіла пільнасць і паведаміла пра падазроны багаж дзяжурнаму па станцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?