Біл Гейтс быў адным з нешматлікіх непалітыкаў на кліматычным саміце ў Парыжы. Ён узбуджана апісваў магчымасць выпрацоўкі энергіі ў выніку працэсу штучнага фотасінтэзу, выкарыстоўваючы сонечную энергію для стварэння вадкага паліва.

«Калі гэта будзе, гэта будзе фантастыка», — цытуе Гейтса Ройтэрз

Цяпер сонечная энергія выкарыстоўваецца праз батарэі. У выпадку штучнага фотасінтэзу будзе адбывацца, фактычна, паскораны працэс утварэння нафты. І атрыманае паліва можна будзе лёгка перавозіць.

Гейтс прыехаў у Парыж, каб прасоўваць свой новы дабрачынны праект: Breakthrough Energy Coalition, нефармальны клуб 28 прыватных інвестараў з усяго свету, якія ўкладаюць грошы ў новыя даследаванні ў энергетычным сектары.

Гейтс захапіўся ідэямі Вацлава Сміла (Vaclav Smil), малавядомага прафесара-чэха, які працуе ва ўніверсітэце Манітоба ў Канадзе. 

Сміл шмат пісаў пра тое, як доўга ўкараняюцца новыя энергетычныя тэхналогіі. Нафта, газ, атамная энергія: ад вынаходства да масавага выкарыстання ўсіх гэтых крыніц энергіі праходзіла паўстагоддзя.

Гэта адказ тым, хто верыць у пошук хуткіх рашэнняў. 

Аднак Гейтс разлічвае, што новыя тэхналогіі здольныя гэтым разам прыжыцца хутчэй. Па ягоных разліках, гадоў 10 трэба на распрацоўку тэхналогіі штучнага фотасінтэзу. Яшчэ гадоў 20 пойдзе на ўкараненне яе ў розных краінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?