Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў пачатку наступнага года наведае з візітам Турэцкую Рэспубліку. Аб гэтым ён паведаміў журналістам пасля перамоваў з Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

«Мы чакаем ад гэтага візіту прарыву. Будзе прадэманстравана шэраг напрацовак у пытаннях эканамічнага, палітычнага і бяспечнага супрацоўніцтва», — адзначыў ён.

Па словах Пятра Парашэнкі падчас сустрэчы, якая адбылася на палях Канферэнцыі па змяненні клімату ў Парыжы, Эрдаган паведаміў падрабязнасці парушэння паветранай прасторы Турцыі расійскім самалётам Су-24. Парашэнка праінфармаваў аб сітуацыі на Данбасе.

Паведамляецца, што прэзідэнты Украіны і Турцыі адзначылі, што ніколі не прызнаюць анексіі ўкраінскага Крыма з боку Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?