Упраўленне Следчага камітэта па Мінску распачало крымінальную справу за незаконны абарот зброі па ч. 2 арт. 295 КК у дачыненні да грамадзяніна Беларусі, затрыманага рана раніцай 26 лістапада на сталічным чыгуначным вакзале са зброяй і выбуховымі рэчывамі.

Пра гэта паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК Беларусі Сяргей Кабаковіч.

У цяперашні час з маладым чалавекам, які мог удзельнічаць у баявых дзеяннях ва Украіне, працуюць следчыя. Арганізаваныя неабходныя следчыя дзеянні, праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.

Паводле інфармацыі дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА, 26 лістапада ў Віцебску на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч паведаміў: «Ноччу на чыгуначным вакзале ў Мінску затрыманы малады чалавек, які пры сабе меў два пашпарты, зброю, выбуховыя рэчывы, дакументы, якія пацвярджаюць удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны. Разам з неадэкватнымі паводзінамі можна меркаваць, што ад яго можна было чакаць чаго заўгодна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?