AP

AP

Адміністрацыя ЗША папярэдзіла амерыканскіх грамадзян аб падвышанай тэрарыстычнай пагрозе па ўсім свеце.

Як абвясціў у панядзелак дзярждэпартамент ЗША, пра гэта сведчаць нядаўнія тэракты ў Францыі, Даніі, Нігерыі, Турцыі, Малі, а таксама выбух расійскага самалёта ў Егіпце, адказнасць за які ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

«Наяўная інфармацыя сведчыць аб тым, што групоўкі ІД, «Аль-Каіда», «Бока харам» і іншыя па-ранейшаму плануюць тэрарыстычныя напады ў розных рэгіёнах», — адзначыла знешнепалітычнае ведамства ЗША. Яно не паказала на нейкія канкрэтныя пагрозы або найбольш небяспечныя раёны свету, але рэкамендавала амерыканскім грамадзянам выконваць павышаную асцярожнасць пры любых паездках за мяжу. Як заявіў дзярждэпартамент, цяперашняе папярэджанне будзе заставацца ў сіле да 24 лютага 2016 г, гэта значыць на працягу трох месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?