ААТ «ААБ Беларусбанк» сумесна з Міністэрствам унутраных спраў рэалізаваны праект па ўстаноўцы плацежных тэрміналаў для абслугоўвання трымальнікаў картак у патрульных аўтамабілях ДАІ.

Як паведамляе прэс-служба «Беларусбанка», на сёння 333 аўтамабілі ДАІ па ўсёй Беларусі аснашчаныя тэрміналамі. За дзесяць месяцаў гэтага года ажыццёўлена каля 22 тыс. аперацый.

Праект рэалізаваны ў межах мерапрыемстваў па пашырэнні сферы прымянення банкаўскіх картак, удакладняюць у банку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?