Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 33-гадовага мужчыны, абвінавачанага ў жорсткім забойстве дзвюх жанчын у Гомелі, завершана, паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.

Як паведамлялася, першай ахвярай фігуранта стала дзяўчына 1990 года нараджэння. Па версіі праваахоўнікаў, яе забойства, спалучанае з выкраданнем і згвалтаваннем, ён здзейсніў у ліпені 2014 года. Доўгі час раскрыць гэта злачынства і затрымаць вінаватага не ўдавалася, бо мужчына старанна схаваў усе сляды ітруп. Праз амаль год у Гомелі пры аналагічных абставінах знікла, а затым была забітая яшчэ адна жанчына 1988 года нараджэння. Тады следчыя разам з міліцыянтамі выявілі, што абедзве пацярпелыя працавалі на адным прадпрыемстве і зніклі ў адным і тым жа месцы. Па падазрэнні затрымалі мужчыну, які таксама быў супрацоўнікам гэтай арганізацыі і ведаў жанчын.

Высветлілася, што фігурант падманам зацягваў ахвяр да сябе ў аўтамабіль, затым вёз іх у свой гараж, дзе утрымліваў і гвалтаваў. Жадаючы схаваць свае дзеянні, абвінавачаны забіваў жанчын, наносячы множныя ўдары тупымі прадметамі, а таксама адзяваючы на галаву поліэтыленавы пакет. Трупы ён вывозіў на машыне і закопваў у лясным масіве ў Гомельскім раёне. Рэчамі пацярпелых на суму каля Br22 млн мужчына распарадзіўся па сваім меркаванні.

Па крымінальнай справе было праведзена больш за 50 экспертыз і дапытана каля 200 сведак. Фігуранту прад'яўлена канчатковае абвінавачанне па ч.2 арт.139 (забойства), ч.1 і ч.2 арт.166 (згвалтаванне), ч.2 арт.167 (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару), ч.1 ст.182 (выкраданне чалавека), ч.1 і ч.2 арт.205 (крадзеж) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?