Ілюстрацыйнае фота Сяргея Гудзіліна.

Ілюстрацыйнае фота Сяргея Гудзіліна.

У Беларусі абмяркоўваюць шляхі развіцця турызму, у прыватнасці, і аграсядзібы. Першапачаткова ўсё было правільна прыдумана і выконвалася ў інтарэсах дзяржавы і грамадзян, але аграсядзібы як грыбы сталі вырастаць і ў катэджных забудовах. Як вынік, першапачатковая задума спусташаецца, камерсанты спрабуюць выкарыстоўваць пэўныя льготы, якія ёсць у гаспадароў аграсядзіб, не звяртаючы ўвагі на праблемы забудоўшчыкаў.

Як прыклад, інфармацыя аб такой аграсядзібе ў адным з гарадоў-спадарожнікаў Мінска. Аграсядзіба абнесена высокім суцэльным плотам, а трэба забяспечыць 70% празрыстасці з суседнім надзелам. Тылавы праезд, што для пад’езду пажарных машын, іншай тэхнікі МНС, трактароў з прычэпам гною, дроў, вывазу смецця, зроблены тупіковым, перакрыты земляным валам, стаў месцам стаянкі аўтамабіляў гасцей. Апошнія пакуль з’яўляюцца толькі ў выхадныя, калі на суседніх надзелах адпачываюць жыхары.

Цяпер пра інжынерныя камунікацыі: не разлічаныя яны на празмернае спажыванне вады, электрычнасці, а магчыма, і газу. Электраэнергіі па тэхнічных умовах выдзяляецца да 3 кВт па магутнасці, а адзін сучасны электрачайнік спажывае да 2 кВт. Кухня для пары дзясяткаў гасцей, плюс душ, іншыя электрапрыборы ў дзясяткі разоў перавышаюць нарматыў. Вада ў летні перыяд таксама падаецца ў абмежаванай колькасці, паколькі паніжэнне ціску натуральнае, водазаборныя сістэмы па эканамічных прычынах не маюць рэзерваў для падтрымання дазволеных аб’ёмаў да аддаленых спажывальнікаў.

Вываз смецця вызначаецца па ўсярэдненых паказчыках у разліку на аднаго чалавека. Аграсядзібы будуць падымаць гэты паказчык за кошт надзелаў з жыхарамі. Зямля пад забудову выдзяляецца толькі для таго, каб на ёй жыць, іншага Зямельны кодэкс не прадугледжвае.

Чаму аграсядзібы з’явіліся, а цырульню або рамонт абутку, адзення нельга ствараць на ўчастках? Вядома, у плане генеральнай забудовы ўсё, што трэба чалавеку, прадугледжана, выдзеленае спецыяльнае месца, і гэта нармальна.

Вядома, найбольш прывабнымі выглядаюць зацішныя, аддаленыя ад населеных пунктаў аграсядзібы, да якіх няпроста правесці інжынерныя камунікацыі. Дык вось, каб стымуляваць укараненне дасягненняў навукі і тэхнікі і спрасціць схему падаткаабкладання, прапаную не прыдумляць падатковых ільгот, а досыць вылічваць з гэтых падаткаў на карысць аграсядзібаў кошт вады ў залежнасці ад колькасці турыстаў у чалавека-днях з разліку, скажам, 140 літраў на дзень, па цане гэта 9 тыс./м3, электрычнасць па 150 кВт/гадзіну з разліку на турыста за месяц, аналагічна па смецці, выпрацаваць нормы і цэны на газ. Трэба стымуляваць з’яўленне на аграсядзібах сонечных батарэй, ветракоў і іншых распрацовак вучоных-практыкаў.

А што да заканадаўства, то трэба адыходзіць ад такіх законаў, якія патрабуюць спецкантролю, трэба, каб працаваў прынцып самакантролю, адзін закон аўтаматычна кантралюе другі закон, тады не патрэбная будзе аграмадная армія кантралёраў, якая і спараджае карупцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?