Спікер палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША Пол Раян заявіў, што мае намер дамагацца замарозкі праграмы, якая прадугледжвае прыём 10 тысяч бежанцаў з Сірыі кожны год.

Як сказаў Пол Раян, адпаведны законапраект ён унясе ў палату ў чацвер.

«Гэта той момант, калі лепш засцерагчыся загадзя, чым шкадаваць потым», — сказаў спікер. На яго думку, радыкальныя ісламісты могуць скарыстацца праграмай па прыёме бежанцаў, каб патрапіць у краіну. Пры гэтым спікер падкрэсліў, што хоча толькі прыпынення праграмы, а не поўнай яе адмены.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама, выступаючы на саміце АТЭС ў Маніле, пракаментаваў ініцыятыву рэспубліканцаў у негатыўным ключы.

«Аказваецца, яны спалохаліся, удоў і сірот, якія прыедуць у ЗША», - заявіў Абама. Прэзідэнт дадаў, што ўсе ўцекачы, якія ўязджаюць у краіну, праходзяць пільныя праверкі і ахарактарызаваў хвалю антымігранцкіх настрояў як «істэрыю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?