Зборная Ірландыі выйшла на чэмпіянат Еўропы па футболе — 2016, перамогшы па выніках двух матчаў Боснію (1:1 у гасцях і дома — 2:0, Уолтэрс, 24, 70).
Апошнія дзве пуцёўкі будуць разыграныя ў аўторак: Славенія — Украіна (першы матч 0:2) і Данія — Швецыя (1:2).
У чэмпіянаце Еўропы, што мае прайсці з 10 чэрвеня па 10 ліпеня 2016 г. у Францыі ўпершыню возьмуць удзел 24 каманды. Лёсаванне турніру пройдзе 12 снежня ў Парыжы.
0
0
0
0
0
0