Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 15-16 лістапада прыме ўдзел у дзясятым саміце «Групы дваццаці» у Турцыі (Анталья), дзе будзе абмяркоўвацца ўрэгуляванне сітуацыі ва Украіне.

Як паведамілі ў прэс-службе Крамля, у парадку дня — актуальныя пытанні развіцця сусветнай эканомікі, бягучая сітуацыя ў міжнародным гандлі, перспектывы рэфармавання глабальнай фінансавай архітэктуры, магчымасці для прыцягнення інвестыцый у рэальны сектар і павышэння ўзроўню занятасці. Будзе закранутая тэматыка глабальнага змянення клімату. Асобную ўвагу на саміце плануецца надаць праблематыцы сумеснай барацьбы з тэрарызмам і дапамогі бежанцам.

Заяўляецца, што напярэдадні саміту «Групы дваццаці» па традыцыі адбудзецца сустрэча лідараў дзяржаў BRICS. Кіраўнікі пяці краін звераць пазіцыі па ключавых пунктах парадку дня саміту «дваццаткі», абмяняюцца думкамі аб ходзе работы па рэалізацыі прыярытэтаў расійскага старшынства ў аб'яднанні і па выкананні рашэнняў ліпеньскага саміту BRICS ва Уфе. Прэзідэнт Расіі таксама правядзе шэраг двухбаковых сустрэч з лідарамі краін «дваццаткі».

Паводле інфармацыі памочніка прэзідэнта РФ Юрыя Ушакова, Пуцін на палях G20 абмяркуе сітуацыю ва Украіне і сірыйскае ўрэгуляванне з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмеранам, а таксама сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Італіі Матэа Рэнца.

Удзельнікамі G20 з'яўляюцца Аўстралія, Аргенціна, Бразілія, Вялікабрытанія, Германія, Індыя, Інданезія, Італія, Канада, Кітай, Мексіка, Саудаўская Аравія, ЗША, Турцыя, Францыя, Паўднёвая Карэя, ПАР, Японія, Расія і Еўрапейскі саюз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?