Грэчаская эканоміка ў трэцім квартале бягучага года скарацілася на 0,5% пасля шасці месяцаў росту, паведамляе дзяржаўная служба статыстыкі Грэцыі.

Эксперты звязваюць гэта скарачэнне з адноўленымі пагрозамі выхаду Грэцыі з ЕС і з абвостраным банкаўскім крызісам у краіне.

Між тым эканоміка Еўразоны па выніках трэцяга квартала вырасла на 0,3%. У мінулым квартале яна паказала рост у 0,4%.

Найбольш высокія паказчыкі росту паказала Іспанія — яе эканоміка павялічылася на 0,8%.

У сярэдзіне кастрычніка парламент Грэцыі прыняў пакет рэформаў, які прадугледжвае ўвядзенне новых нормаў жорсткай эканоміі, узгодненых з крэдыторамі ў рамках праграмы фінансавай дапамогі Афінам.

Прыняцце новага закона з'яўляецца умовай для атрымання Афінамі чарговага траншу фінансавай дапамогі ў 2 млрд еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?