Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Як растлумачылі спецыялісты, «Белпошта» прапануе магчымасць перанакіравання міжнароднага рэгістраванага адпраўлення для атрымання яго ў пункце паштовай сувязі. Перанакіраванне можна аформіць на сайце «Белпошты» ў раздзелах POST24 і «сачэнне за паштовымі адпраўленнямі». Для гэтага неабходна ўказаць нумар паштовага адпраўлення. Паслуга бясплатная.

Спецыялісты звяртаюць увагу, што паслуга па перанакіраванні даступная толькі да моманту паступлення пасылкі на мытны кантроль ва ўстанову міжнароднага паштовага абмену.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?