Падставай для крымінальнага пераследу паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай супрацоўнікамі групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Лагойскага РАУС.

Папярэдне ўстаноўлена, што падазраваны, з'яўляючыся матэрыяльна — адказнай асобай, з сакавіка 2013 года па май 2015 года склаў з жыхарамі адной з вёсак Лагойскага раёна дамовы на выкананне работ па газіфікацыі іх прыватных дамоў. Частка атрыманых ад грамадзян грашовых сродкаў па мэтавым прызначэнні падазраваны не выкарыстоўваў, а распарадзіўся імі па ўласным меркаванні. У выніку супрацьпраўных дзеянняў прычыненая ім шкода склала не менш за 125 мільёнаў рублёў. Больш за 20 чалавек прызнаныя па крымінальнай справе пацярпелымі.

У рамках расследавання крымінальнай справы, заведзенай па ч.3 ст.211 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, праводзяцца допыты сведак і пацярпелых, вывучаюцца дакументы, якія тычацца газіфікацыі жылых дамоў у сельскай мясцовасці, ажыццяўляюцца следчыя і працэсуальныя дзеянні, накіраваныя на збор матэрыялаў і даказальнай базы, а таксама ўстанаўленне дакладнага памеру нанесенай шкоды. Следствам накладзены арышт на маёмасць падазраванага на агульную суму больш за 900 мільёнаў рублёў.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?