У Вене завяршылася сустрэча міністраў замежных спраў 19 краін па сітуацыі ў Сірыі. З улікам паўгадзіннага перапынку яна працягвалася больш за сем гадзін.

У сумеснай заяве па выніках перамоў міністры выказаліся за правядзенне сустрэчы па Сірыі з удзелам прадстаўнікоў урада Башара Асада і апазіцыі. Вынікам такой сустрэчы, гаворыцца ў заяве, павінна стаць фарміраванне новага пераходнага ўрада, які будзе кіраваць краінай да наступных выбараў.

У перамовах прымалі ўдзел 19 дэлегацый, у тым ліку з Расіі, ЗША, Саудаўскай Аравіі, Турцыі, Ірана, ААЭ, Катара, Іарданіі, Германіі, Францыі, Егіпта, Італіі, Вялікабрытаніі, Ірака і Лівана.

Пасля сустрэчы дзяржсакратар ЗША Джон Керы зрабіў кароткую заяву, назваўшы перамовы канструктыўнымі і сказаўшы, што ён задаволены іх вынікам. Затым Керы адыйшоў на трохбаковую сустрэчу з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым і спецпасланнікам ААН па Сірыі Стафані дэ Містурай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?