Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь на 1 кастрычніка 2015 года склаў 303,4 трлн. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2015 года на 105,9 трлн. рублёў, ці на 53,6%.

Як паведамляе Міністэрства фінансаў, знешні дзярждоўг па стане на 1 кастрычніка склаў 12,4 млрд. долараў ЗША, паменшыўшыся з пачатку года на 155,8 млн. долараў (з улікам курсавых розніц), ці на 1,2%.

У студзені—верасні 2015 года прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму 1 млрд. 812,1 млн. долараў ЗША: 1 млрд. 339,0 млн. долараў — урада і банкаў Расійскай Федэрацыі; 425,3 млн. долараў — банкаў КНР; 47,8 млн. долараў — МБРР.

Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку 2015 года склала 1 млрд. 765,9 млн. долараў ЗША: 1 млрд. долараў ЗША — еўрааблігацыі; 264,8 млн. долараў — Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця; 225,0 млн. долараў ЗША — урад Расійскай Федэрацыі; 129,9 млн. долараў — банкі КНР; 75,9 млн. долараў — МВФ; 56,6 млн. долараў — банкі Венесуэлы; 13,0 млн. долараў — МБРР; 0,7 млн. долараў — ЗША.

Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 кастрычніка 2015 года склаў 83,4 трлн. рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 35,0 трлн. рублёў (з улікам курсавых розніц, у тым ліку за кошт змянення курсу беларускага рубля — на 22,0 трлн. рублёў), ці на 72,4%.

За студзень—вераснь 2015 года размешчана ўнутраных валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб (без уліку аперацый па абмене) на суму, эквівалентную 1 млрд. 350,6 млн. долараў ЗША, і 1 трлн. 377,5 млрд. рублёў. З пачатку 2015 года пагашана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для фізічных і юрыдычных асоб (без уліку аперацый па абмене) на суму 236,8 млн. долараў ЗША і 1.315,9 млрд. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?