Так выглядае дрон Phantom 2 вытворчасці SZ DJI Technology.

Так выглядае дрон Phantom 2 вытворчасці SZ DJI Technology.

Найбуйнейшая амерыканская кампанія-рытэйлер Walmart, асартымент якой ўключае электроніку, адзежу і тавары для дому, запрасіла ва ўладаў дазволу на правядзенне тэставых запускаў беспілотнікаў для дастаўкі, паведамляе Reuters.

У Walmart ужо некалькі месяцаў праводзяць унутранае тэставанне «беспілотных лятальных сістэм», аднак для выпрабавальных палётаў у адкрытым небе неабходны дазвол уладаў.

Вядома, што ў кампаніі выкарыстоўваюць дроны вытворчасці кітайскай кампаніі SZ DJI Technology. Яны могуць правяраць наяўнасць тавараў на складзе, займацца іх дастаўкай з грузавікоў да дома пакупніка і забіраць назад у выпадку неабходнасці.

У Walmart падкрэсліваюць, што для правядзення тэставых запускаў яны маюць намер таксама атрымаць дазвол у мясцовых жыхароў, дамы якіх будуць знаходзіцца на шляху дронаў.

Раней уласныя распрацоўкі беспілотнікаў для дастаўкі тавараў пачалі Amazon, Google і іншыя кампаніі. Яны спадзяюцца, што на працягу года Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі ЗША прапіша правілы для працы з такога тыпу абсталяваннем у адкрытым небе.

X

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0