У чарзе па білеты на матч Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — «Барселона», якая сфармавалася ў касы №1 на «Барысаў-Арэне», разгарэўся канфлікт.

Адна група ахвотных купіць квіткі, ад якіх адмовіўся іспанскі бок, склала спіс і планавала згодна з ім набываць квіткі з 15.00.

Аднак цяпер да касаў прыехалі заўзятары, што настойваюць на жывой чарзе і не прызнаюць тых, хто прысутнічае ў «спісах», але не знаходзіцца ў гэты момант ля «Барысаў-Арэны».

19 кастрычніка ў продаж паступіць больш за 300 квіткоў. Продаж будзе ажыццяўляцца па схеме «адзін білет — у адны рукі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?