Знакаміты мужчынскі часопіс Playboy цалкам адмовіцца ад публікацыі фатаграфій аголеных жанчын.
Амерыканскія ўладальнікі выдання лічаць, што інтэрнэт зрабіў аголенасць нецікавай, і парнаграфічныя часопісы больш не могуць быць камерцыйна рэнтабельныя.
У той жа час часопіс не мае намеру адмаўляцца ад адкрытых жаночых здымкаў.
Заснаваны ў 1953 годзе часопіс праз 20 гадоў прадаваўся тыражом 5,6 млн асобнікаў, а зараз наклад выдання складае толькі 800 тысяч.
Здымкі аголенай натуры раней зніклі з сайта часопіса, гэта было зроблена ў тым ліку для таго, каб атрымаць доступ у сацыяльныя сеткі.
New York Times паведамляе, што новаўвядзенні, якія будуць афіцыйна прадстаўлены ў сакавіку наступнага года, атрымалі ўхвалу 89-гадовага заснавальніка часопіса Х'ю Хефнера.