Сацыяльная сетка Facebook вырашыла разнастаіць кнопку «Мне падабаецца» (like) некалькімі варыянтамі, якія адлюстроўваюць эмацыйныя адценні звыклай рэакцыі карыстальніка. З гэтай мэтай кампанія абвясціла аб пачатку выпрабавання адпаведнага камунікацыйнага праграмнага забеспячэння ў сегменце інтэрнэту ў Ірландыі і Іспаніі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Палітра відаў рэакцыі карыстальніка папоўнілася шасцю новымі элементамі, якія адлюстроўваюцца пры націсканні і ўтрыманні кнопкі «like»: «angry», «sad», «wow», «haha», «yay» and «love».

Раней кіраўнік кампаніі Марк Цукерберг абяцаў 1,49 млрд карыстальнікаў Facebook разнастаіць іх арсенал водгукаў. Аднак кіраўніцтва фірмы катэгарычна адмовілася ўвесці кнопку «Мне не падабаецца», каб пазбегнуць празмернага ўхілу ў негатыў.

«Мы вывучылі, якія менавіта каментары і рэакцыі найбольш часта і універсальна паўтараюцца ў Facebook, потым папрацавалі над дызайнам і трохі паэксперыментавалі дзеля элегантнасці і смеху», — паведаміў Крыс Кокс, які адказвае за выпуск новых прадуктаў у кампаніі. Ён разлічвае выкарыстоўваць вопыт распачатага ў Ірландыі і Іспаніі эксперыменту, каб зрабіць навінку «даступнай усім у хуткім часе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?