Колькасць забойстваў, якія адбываюцца ў ПАР, павялічылася да 49 у дзень, гаворыцца ва ўрадавай справаздачы, якая выйшла ў аўторак.
За апошні год колькасць забойстваў у краіне павялічылася на 4,6%. За адзін год, пачынаючы з сакавіка 2014, былі забітыя 17805 чалавек.
«Гэта лічба, якую я б чакала ўбачыць хутчэй у ваенных зводках», — заявіла апазіцыйны палітык Дыяна Колер-Барнард, ценявы міністр унутраных спраў.
Таксама ў краіне павялічылася колькасць рабаванняў і згонаў. На думку экспертаў, лічбы азначаюць правал доўгатэрміновага ўрадавага плана па барацьбе са злачыннасцю.
0
0
0
0
0
0