29 верасня на сайце Naviny.by праходзіць анлайн-канферэнцыя з кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Мікалаем Улаховічам.

«Наколькі цеснай павінна быць інтэграцыя Беларусі з Расіяй і чым яна павінна скончыцца?» — цікавяцца чытачы газеты.

Улаховіч: «Інтэграцыя Беларусі і Расіі ніколі не спыніцца. Наколькі цесна? Ужо сёння складана сказаць, наколькі яна пераплятаецца з інтарэсамі бізнесменаў, вытворцаў. 

Што адбудзецца далей? Ці патрэбная Беларусь Расіі ў яе складзе? Не патрэбная. Яе задавальняе наш саюзны дагавор. З часам беларуская і расійская эканоміка сальюцца разам. Мы нават не заўважым як грамадзяне, дзе зрасліся эканамічныя мадэлі Беларусі і Расіі. 

Новыя тэхналогіі нам прынясе не «Вялікі Камень», яны прыйдуць з Расіі. Наша моладзь цягнецца больш на расійскі рынак, у расійскія навучальныя ўстановы. Нашы праз некалькі гадоў у асноўным будуць вучыцца ў Маскве. Кембрыдж далёка і дае веды для знешніх адносінаў. А вось для працы, асабліва на расійскім рынку, патрэбная адукацыя «Пляханаўкі», МДУ. Я думаю, гэтае зліццё перавысіць нашы чаканні. 

Наша незалежнасць застанецца, яе ніхто не кранае, яна нікому з расіян не патрэбная. Яны лічаць нас братамі па духу і па крыві. А вось адток мазгоў і працоўнай сілы пойдзе ўсё-такі ў бок Расіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?