Здарэнне адбылося ў Івянцы (Валожынскі раён) у пачатку верасня. Галоўная дзеючая асоба гэтай крымінальнай гісторыі – 44-гадовая жанчына.

Жанчына, якая была неаднаразова судзімая, вяла антысацыяльны лад жыцця, у кампаніі разам з такімі ж сяброўкамі піла ў парку.

Калі праз парк праходзіў мужчына, дамы вырашылі з ім пазнаёміцца і раскруціць на тое, каб ён пачаставаў іх, купіўшы яшчэ адну пляшку гарэлкі.

Калі разам выпілі купленую пляшку, мужчына ап’янеў. Тады жанчына вырашыла папрасіць яго купіць яшчэ адну бутэльку.

Падвыпіўшы мужчына дастаў з кішэні кучу грошай і сказаў: «Вазьмі сама, колькі трэба».

Сярод купюр былі дзве паперкі па 200 тысяч і драбяза.

Жанчына дапетрыла, што мужчына п’яны і наўрад ці на раніцу ўспомніць, колькі ў яго было грошай, і забрала гэтыя дзве паперкі па 200 тысяч. А драбязу вярнула са словамі: «На, тут ўсё роўна на бутэльку не хапае».

Раніцай мужчына не знайшоў у кішэні грошы і звярнуўся ў міліцыю. Супраць жанчыны заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?