Галоўная вайсковая пракуратура Украіны будзе настойваць на пажыццёвым зняволенні для расіянаў Яўгена Ерафеева і Аляксандра Аляксандрава, абвінавачаных у арганізацыі вайны супраць Украіны і садзейнічанні тэрарыстычнай арганізацыі.

Пра гэта заявіла адвакат Ерафеева Аксана Сакалоўская. Раней у пракуратуры ўжо заяўлялі, што будуць прасіць максімальна строгае пакаранне для расіянаў, але канкрэтныя тэрміны не называліся. Па словах Сакалоўскай, цяпер у Кіеве вырашаецца пытанне аб падсуднасці справы яе кліента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?