У чэмпіянаце КХЛ мінскае «Дынама» перапыніла серыю паражэнняў, якая дасягнула трох матчаў. 25 верасня на сваёй пляцоўцы каманда Любаміра Покавіча выйграла ў екацерынбургскага «Аўтамабіліста» — 5:1 (1:0, 4:1, 0:0) 

Пасля 12 гульняў «Дынама» з 17 ачкамі займае 10-е месца ў Заходняй канферэнцыі, атрымаўшы 5 перамог (усе — у асноўны час) і зведаўшы 7 паражэнняў (5 — у асноўны час, 1 — у авертайме, 1 — па булітах), розніца шайбаў 26-30. 

Два найбліжэйшыя матчы беларускі клуб згуляе ў гасцях: 29 верасня — зноў з «Аўтамабілістам», 1 кастрычніка — з «Юграй» з Ханты-Мансійска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?